Аб сустрэчы Пасла М.Ермаловіча з дырэктарам бюро па міжнародных справах брытанскага аддзялення «Бней-Брыт» Дж.Хавардзі
26.08.2021 г.26 жніўня 2021 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі Максім Ермаловіч правёў сустрэчу з Джэрэмі Хавардзі, дырэктарам бюро па міжнародных справах брытанскага аддзялення міжнароднай яўрэйскай праваабарончай арганізацыі «Бней-Брыт» (B'nai B'rith UK).
Падчас сустрэчы абмеркавана шырокае кола пытанняў, у тым ліку перспектывы супрацоўніцтва ў галіне захавання гістарычнай памяці і гуманітарнай дзейнасці.
