:

Аб удзеле Пасла М.Ермаловіча ў памятным мерапрыемстве з нагоды 35-годдзя аварыі на ЧАЭС

26.04.2021 г.

26 красавіка 2021 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі Максім Ермаловіч прыняў удзел у глабальнай онлайн-кампаніі, прысвечанай Міжнароднаму дню памяці аб чарнобыльскай катастрофе, ініцыяванай дырэктарам ірландскай дабрачыннай арганізацыі «Міжнародны Праект Дзеці Чарнобыля» Эдзі Роўч. Удзельнікі мерапрыемства запалілі свечкі ў памяць аб ахвярах аварыі на ЧАЭС.

Удзел у кампаніі таксама прыняў Прэзідэнт Ірландыі М.Хігінс.

Пасольства выказвае падзяку ўрадам, гуманітарным асацыяцыям і грамадзянам Вялікабрытаніі і Ірландыі за дапамогу ў пераадоленні наступстваў чарнобыльскай катастрофы і рэабілітацыі жыхароў пацярпелых тэрыторый.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці