:

Аб візіце Пасла Беларусі Сяргея Алейніка ў Ватыкан

09.01.2020 г.

Пасол Рэспублікі Беларусь у Вялікабрытаніі Сяргей Алейнік, акрэдытаваны пры Святым Прастоле па сумяшчальніцтву, наведаў з візітам  Ватыкан.
    9 студзеня 2020 г. Пасол Беларусі прыняў удзел у штогадовай навагодняй аўдыенцыі Папы Францыска для дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага пры Святым Прастоле. На палях мерапрыемства С.Алейнік правёў кароткую гутарку з Пантыфікам і перадаў яму віншаванні з каляднымі і навагоднімі святамі ад кіраўніцтва Беларусі.
   

Падчас візіту Пасол Беларусі сустрэўся з Дзяржаўным сакратаром Ватыкана кардыналам П.Паралінам. Суразмоўцы абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня, станоўча ацанілі ўзаемадзеянне ў міжнародных арганізацыях і абмяняліся меркаваннямі аб сітуацыі ў рэгіёне.
   

С.Алейнік таксама правёў шэраг сустрэч з іншымі афіцыйнымі прадстаўнікамі Ватыкана.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці