:

Аб сустрэчы Пасла М.Ермаловіча з начальнікам упраўлення палярных рэгіёнаў МЗС Вялікабрытаніі

27.04.2021 г.

27 красавіка 2021 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі Максім Ермаловіч ў фармаце відэаканферэнцыі правёў сустрэчу з начальнікам упраўлення палярных рэгіёнаў Міністэрства замежных спраў, па справах Садружнасці і развіцця Вялікабрытаніі Джэйн Рамбл.

Падчас гутаркі М.Ермаловіч інфармаваў брытанскі бок аб планах Рэспублікі Беларусь па нарошчванню навукова-даследчай дзейнасці ў Антарктыцы і функцыянаванні беларускай палярнай станцыі.

Абмеркаваны пытанні падрыхтоўкі да сорак трэцяй Кансультатыўнай нарады па Дагавору аб Антарктыцы, якая пройдзе ў Парыжы 14 — 24 чэрвеня 2021 г., i перспектывы прадастаўлення Рэспубліцы Беларусь статусу кансультатыўнага боку Дагавора аб Антарктыцы 1959 года.

У завяршэнне размовы бакі абмяняліся думкамі аб магчымых шляхах інтэнсіфікацыі міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы аховы навакольнага асяроддзя і барацьбы з кліматычнымі зменамі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці