:

Аб удзеле Пасла М.Ермаловіча ў цырымоніі ўскладання кветак да Савецкага ваеннага мемарыяла ў Лондане

09.05.2021 г.

9 мая 2021 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі Максім Ермаловіч прыняў удзел у штогадовай цырымоніі ўскладання кветак да Савецкага ваеннага мемарыяла ў Лондане, арганізаванай фондам «Савецкі ваенны мемарыял».

Ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным 76-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, таксама прынялі ўдзел кіраўнікі дыпламатычных місій краін СНД, мэр раёна Лондана Саўтуорк, прадстаўнікі Фонду «Савецкі ваенны мемарыял».

Удзельнікі цырымоніі ўшанавалі памяць загінулых падчас Другой сусветнай вайны хвілінай маўчання.

Пасольства Рэспублікі Беларусь сардэчна віншуе суайчыннікаў з Днём Вялікай Перамогі!

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці