Інтэрв'ю Пасла М.Ермаловіча інфармацыйнаму агенцтву БелТА (20 ліпеня 2021 г.)
21.07.2021 г.Пасол Беларусі ў Вялікабрытаніі аб рабоце ва ўмовах санкцый: заўсёды ёсць магчымасці для дыялогу
Нават у цяперашніх умовах санкцыйнага націску на Беларусь захоўваецца магчымасць для пачатку канструктыўнага дыялогу і аднаўлення ранейшых адносін у поўным аб'ёме. Такое меркаванне выказаў журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі Максім Ермаловіч па выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы па прыярытэтах знешняй палітыкі на сучасным этапе перадае карэспандэнт БЕЛТА.
«Я як дыпламат лічу, што заўсёды ёсць магчымасці для пачатку канструктыўнага дыялогу і аднаўлення адносін у поўным аб'ёме. Мы на гэта нацэлены і спрабуем данесці сваю пазіцыю ўраду Вялікабрытаніі, каб захаваць або пачынаць аднаўляць тыя адносіны, якія ў нас былі да падзей жніўня 2020 года», — сказаў кіраўнік дыпмісіі.
Ён падкрэсліў, што, нягледзячы на ўвядзенне санкцый, Беларусь захоўвае паслядоўнасць у сваіх дзеяннях і імкнецца развіваць гандлёва-эканамічныя адносіны з брытанскім бізнесам. Паводле яго даных, у Беларусі працуюць амаль 200 кампаній з брытанскім капіталам. «На жаль, гэтым нельга пахваліцца на брытанскім рынку. Тыя кампаніі, якія былі створаны з удзелам беларускіх вытворцаў і дзяржаўнымі прадпрыемствамі Беларусі, спыняюць сваю работу. Закрылася работа для „Белавія”, спыняе работу кампанія BNK (UK), якая трапіла ў санкцыйны спіс. Гэта, вядома, негатыўны сігнал для бізнесу. Мы лічым, што гэтыя рашэнні наносяць шкоду нашым адносінам», — канстатаваў пасол.
Максім Ермаловіч звярнуў увагу, што Беларусь не мае намеру рабіць крокі ў адказ у адносінах да брытанскіх бізнесменаў, «якія паверылі ў нашу краіну, прадаўжаюць з намі працаваць і прыхільныя да ўзаемаадносін, якія выбудоўваліся гадамі». «Але эфекты другасных санкцый таксама праяўляюцца ва ўзаемаадносінах з нашымі брытанскімі партнёрамі. Гэта тая сітуацыя, якая наносіць шкоду ўсім грамадзянам Беларусі. Яна ўплывае на работу прадпрыемстваў, стварае ўмовы для парушэння сталых знешнеэканамічных сувязей і будзе негатыўна ўплываць на паказчыкі нашага гандлёвага абароту», — адзначыў дыпламат.
Ён расказаў, што ў сваёй прафесійнай дзейнасці ўжо сутыкаўся з санкцыйным націскам. Калі ён знаходзіўся на пасадзе намесніка міністра фінансаў, былі ўведзены санкцыі супраць беларускага фінансавага сектара. «Яны ні да чаго добрага не прывялі. З пункту гледжання націску на Беларусь гэта не мела ніякіх наступстваў, але тым не менш Беларусь была вымушана адрэзана ад усяго рынку капіталу. Цяжка было потым ствараць інфраструктуру для гэтага рынку і працаваць на ім, — сказаў Максім Ермаловіч. — Палітычная матывацыя і націск з боку пэўных колаў прывялі да таго, што Беларусь з гэтага агульнага сусветнага рынку была выключана. Цяпер сітуацыя паўтараецца».
«Зноў уводзяцца санкцыі па выхадзе Беларусі як суверэннай дзяржавы на рынак капіталу, (абмежаванне. — Заўвага БЕЛТА) доступу да рэсурсаў міжнародных фінансавых інстытутаў. Гэта, вядома, шкодзіць інтарэсам Беларусі, але ў той жа час і падрывае агульнасусветную фінансавую інфраструктуру, зніжае давер да тых інстытутаў, з якімі мы працуем», — акцэнтаваў увагу пасол.
«Нам трэба спыніць працэс санкцыйнага націску на Беларусь і аднаўляць гандаль, бізнес, што з'яўляецца ўзаемавыгадным для дзяржаў», — упэўнены Максім Ермаловіч.