:

Аб цырымоніі ўскладання кветак да Савецкага ваеннага мемарыяла ў Лондане

08.05.2020 г.

 Пасол Беларусі ў Вялікабрытаніі Сяргей Алейнік 9 мая 2020 г. прыняў удзел у цырымоніі ўскладання вянкоў да Савецкага ваеннага мемарыяла ў Лондане. Ва ўрачыстым мерапрыемстве, прымеркаваным да 75-й гадавіны Вялікай Перамогі, удзельнічалі кіраўнікі пасольстваў краін СНД, а таксама прадстаўнікі Фонду Савецкага ваеннага мемарыяла.

Каралеўская Прынцэса Ганна, старэйшая дачка Каралевы Лізаветы II накіравала ў гэтай сувязі адкрыты зварот, прысвечаны 75-годдзю Перамогі.
Прадстаўнік брытанскай каралеўскай сям'і асабліва падкрэсліла вялікі ўклад у перамогу народаў краін былога Савецкага Саюза, уключаючы Беларусь: «Жыццёва важна, каб мы прызналі неверагодную ахвяру, прынесеную народамі былога Савецкага Саюза. Мала хто змагаўся больш адважна ці больш ахвярна выпакутаваў цану перамогі. Усе тыя з гераічнага пакалення, хто яшчэ жывы сёння, ведайце: вашы дзеці і ўнукі ганарацца той роляй, якую вы адыгралі ў дасягненні перамогі.
Калі мы вырашаем супрацьстаяць выклікам сённяшняга дня, мы можам чэрпаць натхненне з мужнасці тых, хто захоўваў веру ў сяброў і ўпісаў узрушальныя радкі ў шматгадовую гісторыю дружбы паміж народамі Злучанага Каралеўства і народамі Расіі, Украіны, Беларусі і ўсімі народамі былога Савецкага Саюза».
Прынцэса Ганна таксама адзначыла ролю арктычных канвояў заходніх саюзнікаў, якія падтрымлівалі намаганні Савецкага Саюза ў барацьбе з нацыстами.
 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці