:

Аб прэзентацыі зборніка беларускай паэзіі ў Лондане

19.12.2019 г.

16 снежня 2019 г. Пасольства Беларусі ў Лондане арганізавала прэзентацыю кнігі “Паэтычны скарб з Беларусі. Свята жыцця і творчасці Веры Рыч”, зборніка вершаў класікаў беларускай літаратуры Я.Купалы, Я.Коласа і М.Багдановіча.

Двухмоўнае выданне такога кшталту надрукавана ў Вялікабрытаніі ўпершыню. Кніга падрыхтавана на аснове перакладаў В.Рыч (1936-2009 гг.), вядомай брытанскай перакладчыцы беларускай і ўкраінскай паэзіі. Фінансавую падтрымку публікацыі аказаў Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця.

Пасол Беларусі Сяргей Алейнік шчыра падзякаваў усіх партнёраў, супольная праца якіх зрабіла гэта ўнікальнае выданне магчымым. Словы асаблівай удзячнасці былі адрасаваныя Джыму Дзінглі, даследчыку беларускай літаратуры, Дэвіду Пэры, рэдактару кнігі, Арнольду Макміліну, прафесару Лонданскага ўніверсітэта, а таксама Вячаславу Рагойшу, прафесару Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У мерапрыемстве ўдзельнічалі прадстаўнікі выдавецтва “Хертфардшыр прэсс”, Еўразійскай творчай гільдыі, а таксама блізкія знаёмыя і свякі перакладчыцы.

Удзельнікі сустрэчы чыталі вершы беларускіх класікаў на англійскай і беларускай мовах і абмяркоўвалі пытанні паглыблення міжкультурнага дыялогу паміж дзвюма краінамі і прасоўвання ў Вялікабрытаніі беларускай культурнай спадчыны.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці