:

Аб удзеле Пасла М.Ермаловіча ў Форуме кліматычных інавацый

28.06.2022 г.

28 чэрвеня 2022 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі Максім Ермаловіч прыняў удзел у рабоце Форума кліматычных інавацый (Climate Innovation Forum), які адбыўся ў Лондане.

Форум з'яўляецца галоўным мерапрыемствам у рамках Лонданскага тыдня дзеянняў у абарону клімату, які праходзіць з 25 чэрвеня па 3 ліпеня 2022 г., і прысвечаны прасоўванню інавацый у мэтах паскарэння рэалізацыі абавязацельстваў па дасягненні нулявога ўзроўню выкіду парніковых газаў у атмасферу.

У канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі ўрада і мясцовых органаў улады Вялікабрытаніі, транснацыянальных карпарацый, сакратарыята Рамачнай канвенцыі ААН аб змяненні клімату і іншых міжнародных арганізацый.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці