:

Аб подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны

22.06.2022 г.

Сёння, у Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа калектыў Пасольства Рэспублікі Беларусь у Вялікабрытаніі схіляе галовы перад загінуўшымі за свабоду Радзімы і аддае даніну найглыбейшай павагі пакаленню пераможцаў.

Як шматразова адзначаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка, надзейным і натуральным заслонам ад злавесных нацысцкіх ценяў мінулага з'яўляецца захаванне і распаўсюджванне гістарычнай Праўды.

Напярэдадні сённяшняга дня і ў рамках Года гістарычнай памяці Пасольствам арганізавана рассылка ў вядучыя бібліятэкі Вялікабрытаніі (Central Library, National Library of Scotland, Bromley House Library, Clifton Library, Central Library of Aberdeen, The Sir Duncan Rice Library, Ferryhill Library, Belfast Central Library, Grove Library, Canton Library) англамоўнага выдання вядомага беларускага літаратара В.Тулінава «Гвардзейцы Гіпакрата».

Указаны твор, напісаны ў мастацкай форме на аснове багатага фактаграфічнага матэрыялу, раскрывае тэму подзвігу ваенных медыкаў у гады Вялікай Айчыннай вайны і, па нашым перакананні, не пакіне абыякавым нават самага патрабавальнага чытача.

У сваю чаргу Пасольствам будзе прадоўжана работа па данясенні брытанскай грамадскасці аб'ектыўнай інфармацыі аб ахвярах і подзвігу беларускага народа.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці