:

Аб сустрэчах Пасла Беларусі Сяргея Алейніка з кіраўніцтвам Мальтыйскага ордэна

15.01.2020 г.

Пасол Рэспублікі Беларусь у Вялікабрытаніі Сяргей Алейнік, акрэдытаваны пры Суверэнным Мальтыйскім Ордэне па  сумяшчальніцтву, 10 студзеня б.г. прыняў удзел у мерапрыемствах Ордэна ў Рыме і правёў шэраг сустрэч з яго кіраўніцтвам.


Пасол быў запрошаны на аўдыенцыю Вялікага магістра фра Джакама Дала Торэ дэль Тэмпіё ды Сангінета для дыпламатычнага корпуса, якая традыцыйна праводзіцца напачатку года ў штаб-кватэры Ордэна.

Пасол Беларусі і Вялікі Магістр мелі кроткую размову на палях гэтага мерапрыемства.

С.Алейнік таксама правёў гутарку з Вялікім канцлерам Ордэна Альбрэхтам Фрэйхерр фон Бёзелагерам. Суразмоўцы абмеркавалі стан двухбаковых адносін і выказалі ўзаемную зацікаўленасць у паглыбленні гуманітарнага супрацоўніцтва паміж Ордэнам і Беларуссю.
 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці