:

Аб сустрэчы Пасла з Дзяржаўным міністрам па гандлёвай палітыцы Вялікабрытаніі

27.01.2020 г.

7 студзеня 2020 г. Пасол Рэспублікі Беларусь у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі С.Ф. Алейнік сустрэўся з Дзяржаўным міністрам па гандлёвай палітыцы Міністэрства знешняга гандлю Вялікабрытаніі Конором Барнсам (Conor Burns).
У ходзе сустрэчы бакі комплексна абмеркавалі двухбаковы парадак дня ў галіне гандлю і інвестыцый, падкрэслілі зацікаўленасць у далейшым пашырэнні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва пасля выхаду Вялікабрытаніі з ЕС 31 студзеня 2020 г.
Адбыўся абмен думкамі па шэрагу канкрэтных праектаў прамысловай кааперацыі, зялёных тэхналогій, экалагічнага грамадскага і камерцыйнага транспарту. Разгледжаны пытанні ўзаемадзеяння ў фінансавай сферы, інфармацыйных тэхналогій і шэрагу іншых галін.
 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці