:

Парадак прыёму дакументаў

Асабісты прыём грамадзян праводзіцца па панядзелках, аўторках, чацвяргах і пятніцах з 9.30 да 12.30 па папярэднім запісе. Запісацца на асабісты прыём, а таксама атрымаць дадатковую інфармацыю і тлумачэнні па консульскіх пытаннях можна па тэлефоне +44 (0) 207 938 36 77 (у працоўныя дні з 14.00 да 16.00) альбо па электроннай пошце uk.consul@mfa.gov.by.

Наступныя консульскія дзеянні ажыццяўляюцца толькі пры умове асабістай прысутнасці: афармленне пашпарта ўнутранай серыі, афармленне пашпарта серыі РР, афармленне пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь, натарыяльныя дзеянні, выпатрабаванне даведак і дакументаў, дзеянні, звязаныя з рэгістрацыяй актаў грамадзянскага стану, пытанні афармлення і выхаду з грамадзянства.

Наступныя консульскія дзеянні: афармленне пасведчання на вяртанне, пастаноўка на консульскі ўлік, выпатрабаванне дакументаў, аднаразовае падаўжэнне пашпарта, візавыя заяўкі (за выключэннем асобных выпадкаў), могуць быць вырашаны шляхам звароту па пошце без неабходнасці асабістага наведвання Пасольства.

Пры накіраванні дакументаў поштай на тэрыторыі Вялікабрытаніі Пасольства рэкамендуе прыкладаць канверт Special Delivery са зваротным адрасам і аплатай. Зваротныя канверты з маркамі (label), на якіх пазначана дата, паштовай службай да аплаты не прымаюцца.

Грамадзяне, якія пражываюць у Рэспубліцы Ірландыя, павінны прыкласці канверт з адваротным адрасам і вырабіць дадатковую аплату на суму 10 еўра для пакрыцця паштовых выдаткаў пры перасылцы дакументаў Пасольствам.

Пасольства не нясе адказнасці за працу паштовых служб у выпадку страты ўваходнай / выходнай карэспандэнцыі.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці