:

Гісторыя Пасольства Беларусі ў Вялікабрытаніі

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Злучаным Каралеўствам Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ўсталяваны 27 студзеня 1992 года. У ліпені 1993 года было адкрыта Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь у г.Лондане, якое ў чэрвені 1994 года было пераўтворана ў Пасольства Рэспублікі Беларусь у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі. Першым Паслом Рэспублікі Беларусь у Вялікабрытаніі стаў Сянько В.Л.

21 жніўня 2020 г. Яго Экселенцыя Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі Максім Ермаловіч уручыў копіі даверчых лістоў віцэ-маршалу дыпламатычнага корпуса, кіраўніку пратакольнага дырэктарата Міністэрства замежных спраў Вялікабрытаніі. Паводле брытанскага пратаколу, пасля ўручэння копій даверчых лістоў Пасол прыступіў да поўнамаштабнага выканання сваіх абавязкаў.

Паслы Рэспублікі Беларусь у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі (у Ірландыі па сумяшчальніцтве):

1994 — 1994 гг. Сянько Уладзімір Лявонавіч
1995 — 2000 гг. Шчасны Уладзімір Рыгоравіч
2000 — 2002 гг. Садоха Валерый Яўгенавіч
2002 — 2006 гг. Мажухоў Аляксей Анатольевіч
2006 — 2012 гг. Міхневіч Аляксандр Юр'евіч
2013 — 2020 гг. Алейнік Сяргей Фёдаравіч
з 2020 года Ермаловіч Максім Леанідавіч

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці