Аб выступленні Пасла М.Ермаловіча на сесіі канферэнцыі бакоў Рамачнай канвенцыі ААН аб змяненні клімату
10.11.2021 г.10 лістапада 2021 г. кіраўнік беларускай дэлегацыі, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі Максім Ермаловіч, выступіў на 26-й канферэнцыі бакоў Рамачнай канвенцыі ААН аб змяненні клімату ў г.Глазга, Вялікабрытанія (31 кастрычніка — 12 лістапада 2021 года).
У сваім выступленні М.Ермаловіч інфармаваў аб удзеле Рэспублікі Беларусь у рэалізацыі міжнародных ініцыятыў у сферы барацьбы са змяненнем клімату і ўнутраным патэнцыяле краіны ў галіне паглынання выкідаў парніковых газаў.
Пасол падкрэсліў, што Беларусь узяла на сябе абавязацельства ўнесці новы ўклад у скарачэнне выкідаў парніковых газаў, які вызначаецца на нацыянальным узроўні, і да 2030 года за кошт унутраных рэсурсаў скароціць выкіды на 35 працэнтаў. Кіраўнік беларускай дэлегацыі адзначыў, што прыцягненне дадатковага знешняга фінансавання закладзе аснову для далейшага выхаду краіны на вугляродную нейтральнасць у тэрміны, супастаўныя з абяцаннямі вядучых індустрыяльных краін свету.
М.Ермаловіч заявіў, што экалагічны дабрабыт і здароўе кожнага чалавека павінны стаць галоўным прыярытэтам сучаснай міжнароднай палітыкі і заклікаў краіны аб'яднаць намаганні ў барацьбе са змяненнем клімату, пераадолеўшы палітычныя і эканамічныя рознагалоссі.