:

Аб ускладанні Часовым павераным ў справах Беларусі ў Вялікабрытаніі Д.Шчапачовым вянка да Савецкага ваеннага мемарыяла ў Лондане

09.05.2023 г.

9 мая 2023 г. Часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі Дзмітрый Шчапачоў прыняў удзел у штогадовай цырымоніі ўскладання вянкоў да Савецкага ваеннага мемарыяла ў Лондане.

Ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным 78-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, таксама прынялі ўдзел кіраўнікі дыпламатычных місій краін СНД і прадстаўнікі мясцовай грамадскасці.

Ад усяго сэрца віншуем суайчыннікаў з Днём Вялікай Перамогі!

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці