Аб мерапрыемствах, прысвечаных 80-годдзю Дня Перамогі
16.05.2025 г.
9 красавіка, напярэдадні 80-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне Часовы Павераны ў справах Беларусі ў Вялікабрытаніі Дзмітрый Казлоўскі і Саветнік-пасланнік Пасольства Расіі ў Вялікабрытаніі Аляксандр Гусараў усклалі кветкі да магіл трох савецкіх ваеннаслужачых, пахаваных на вайсковых могілках у горадзе Цідвард, графства Уілтшыр, Паўднёва-Заходняя Англія.
30 красавіка дэлегацыя Пасольства на чале з Часовым павераным Дзмітрыем Казлоўскім сумесна з прадстаўнікамі Пасольства Расіі ў Вялікабрытаніі наведалі «Мемарыял вязням нацысцкіх лагераў вострава Джэрсі». Мемарыял прысвечаны памяці вязняў канцэнтрацыйных лагераў, якія знаходзіліся на востраве Джэрсі ў перыяд акупацыі падчас Другой сусветнай вайны.
6 мая дэлегацыя Пасольства Рэспублікі Беларусь у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі наведала ў г.Абердзін (Шатландыя) Мемарыял Каўдрэй-хол (War Memorial Cowdray Hall). Прысвечаны памяці загінуўшых у першай і Другой Сусветных войнах.
6 мая дэлегацыя Пасольства Рэспублікі Беларусь у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі наведала Міжнародны мемарыял у г.Дандзі (Шатландыя) у гонар экіпажаў падводных лодак, якія базаваліся ў мясцовых доках у гады Другой сусветнай вайны і загінуўшых падчас выканання баявых заданняў. На мемарыяльных плітах ушанаваны назвы ўсіх такіх субмарын і імёны кожнага члена экіпажа. Сярод іх-маракі савецкай падводнай лодкі В-1 пад камандаваннем Героя Савецкага Саюза капітана другога рангу Фісановіча І.І., уключаючы ўраджэнца Беларусі, камандзіра аддзялення штурманскіх электрыкаў Ганчара У.П.
7 мая дэлегацыя Пасольства Рэспублікі Беларусь на чале з Часовым павераным Д.Казлоўскім сумесна з Генеральным консулам Расійскай Федэрвцыі ў Эдынбургу Д.Маскаленка усклалі вянкі да Мемарыяльнага камня ў в.Эрал (Усход Шатландыі). Менавіта тут, у 1943-1944 гг.у абстаноўцы строгай сакрэтнасці праходзілі службу савецкія афіцэры, чыёй задачай быў перагон бамбардзіроўшчыкаў «Албемарл» з тэрыторыі Вялікабрытаніі ў Савецкі Саюз.