Аб мерапрыемствах прысвечаных да Дня Перамогі
15.05.2024 г.2 мая 2024 года дэлегацыя Пасольства Беларусі ў Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ва ўрачыстай атмасферы ўсклала вяное да міжнароднага мемарыяла ў шатландскім горадзе Дандзі.
Ён устаноўлены ў гонар экіпажаў падводных лодак, якія базіраваліся тут у гады Вялікай Айчыннай вайны і загінулі падчас выканання баявых заданняў.
Сярод іх, наш зямляк, Ганчар Уладзімір паўлавіч, ураджэнец вёскі Слабада Мазырскага раёна Гомельскай вобласці, кавалер Ордэна Айчыннай вайны 1 ступені і Ордэна Чырвонай Зоркі.
9 мая 2024 года Часовы павераны ў справах Беларусі ў Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі Дзмітрый Казлоўскі прыняў удзел у штогадовай цырымоніі ўскладання вянкоў да Савецкага ваеннага мемарыяла ў Лондане.
Ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным 79-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, таксама прынялі ўдзел кіраўнікі дыпламатычных місій краін СНД і прадстаўнікі мясцовай грамадскасці.