Аб увядзенні бязвізавага ўезду ў Рэспубліку Беларусь для грамадзян 35 еўрапейскіх дзяржаў
19.07.2024 г.Інфармуем аб тым, што ў адпаведнасці з рашэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь для грамадзян 35 еўрапейскіх дзяржаў (у тым ліку Вялікабрытаніі і Ірландыі) бязвізавы парадак уезду ў Рэспубліку Беларусь і выезду з Рэспублікі Беларусь пашыраны на ўсе аўтадарожныя і чыгуначныя міжнародныя пункты пропуску праз дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь па сапраўдных дакументах для выезду за мяжу на тэрмін часовага знаходжання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь не больш за 30 сутак з дня ўезду.
Дадзены Парадак пачынае дзейнічаць з 8.00 19 ліпеня 2024 года. Скарыстацца правам бязвізавага ўезду ў Беларусь можна неабмежаваную колькасць разоў на працягу ўсяго перыяду дзеяння да 31 снежня 2024 года ўключна. Колькасць дзён знаходжання ў Беларусі па бязвізе не павінна перавышаць 90 дзён у каляндарным годзе.
Пры накіраванні транзітам у Расійскую Федэрацыю наяўнасць візы Рэспублікі Беларусь абавязкова. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на сайце Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь.