:

Гуманітарнае супрацоўніцтва

Ірландыя знаходзіцца сярод краін, якія аказваюць найбольш значную гуманітарную дапамогу Рэспубліцы Беларусь.

У Ірландыі дзейнічае больш за 20 сацыяльна-гуманітарных арганізацый, якія аказваюць садзейнічанне Рэспубліцы Беларусь у пераадоленні наступстваў чарнобыльскай катастрофы шляхам арганізацыі аздараўлення і лячэння ў Ірландыі беларускіх дзяцей з пацярпелых рэгіёнаў, выезду высокакваліфікаваных ірландскіх лекараў у Беларусь, адпраўкі гуманітарных грузаў, медыцынскага абсталявання, транспартных сродкаў для сельскіх медыцынскіх устаноў.

Па дадзеных Дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, у 2016 годзе з Ірландыі ў Беларусь паступілі фінансавыя сродкі і грузы на гуманітарныя праграмы на суму 0,819 млн. дол. ЗША (ў 2015 г. – 0,536). На працягу года 327 (418) беларускіх дзяцей выязджалі ў Ірландыю на аздараўленчы адпачынак.

Дзейнасць шэрагу падобных арганізацый фінансуецца ірландскім урадам. 26 красавіка 2016 г. кіраўнік «Міжнароднага праекта дзецям Чарнобыля» Эдзі Роўч выступіла ад імя Беларусі ў ходзе памятнага пасяджэння ГА ААН, прысвечанага 30-й гадавіне чарнобыльскай аварыі.

Запрашаем да фінансавання гуманітарных праектаў

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці