:

Суайчыннікі

Па розных ацэнках, сёння за межамі Рэспублікі Беларусь пражываюць да 3,5 млн. беларусаў у першым, другім і трэцім пакаленнях. У апошнія гады Беларусь нямала робіць для падтрымання гістарычнай сувязі з беларускай дыяспарай і актывізацыі супрацоўніцтва з ёй. Так, за мяжой адкрываюцца школы з вывучэннем беларускай мовы, што дае магчымасць паступаць у беларускія ВНУ, абмяркоўваецца магчымасць арганізацыі дыстанцыйнай адукацыі.

У мэтах аказання дапамогі з боку дзяржаўных органаў Беларусі грамадскім арганізацыям суайчыннікаў за мяжой пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь створаны Кансультатыўны савет па справах беларусаў замежжа. У яго ўваходзяць кіраўнікі вядучых грамадскіх аб'яднанняў беларусаў Аргентыны, Казахстана, Латвіі, Літвы, Малдовы, Польшчы, Расіі, Украіны і Эстоніі, прадстаўнікі міністэрстваў культуры, замежных спраў, адукацыі, інфармацыі, спорту і турызму, унутраных спраў. Асноўнымі задачамі Кансультатыўнага савета з'яўляюцца:

♦ аказанне беларусам замежжа практычнай дапамогі ў захаванні і развіцці нацыянальнай самабытнасці;
♦ каардынацыя дзеянняў грамадскіх аб'яднанняў у рэалізацыі імі грамадзянскіх, сацыяльна-культурных і іншых правоў;
♦ садзейнічанне стварэнню эфектыўных механізмаў супрацоўніцтва органаў дзяржаўнага кіравання Рэспублікі Беларусь рознага ўзроўню ў культурнай, адукацыйнай, інфармацыйнай і іншых сферах;
♦ садзейнічанне развіццю ўзаемавыгаднага эканамічнага супрацоўніцтва грамадскіх аб'яднанняў і суб'ектаў гаспадарання краін пражывання з суб'ектамі гаспадарання Рэспублікі Беларусь;
♦ садзейнічанне ў стварэнні спрыяльных прававых і арганізацыйных умоў для беларусаў замежжа, якія прынялі рашэнне вярнуцца ў Беларусь на пастаяннае месца жыхарства.

Многія выхадцы з Беларусі, якія пражываюць у Вялікабрытаніі, актыўна ўзаемадзейнічаюць з Пасольствам ў мэтах умацавання двухбаковых беларуска-брытанскіх адносін. Пасольства Беларусі ў Лондане запрашае суайчыннікаў да далейшага супрацоўніцтва для рэалізацыі ўзаемавыгадных праектаў эканамічнага супрацоўніцтва, у галінах культуры і адукацыі.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці