Палітычны дыялог
Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Ірландыяй ўсталяваны 27 сакавіка 1992 г.
26 сакавіка 2013 г. у Дублине Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Ірландыі па сумяшчальніцтве Сяргей Алейнік уручыў даверчыя лісты Прэзідэнту Ірландыі Майклу Хігінсу.
17 красавіка 2017 г. адбыўся абмен пратакольнымі пасланнямі міністраў замежных спраў з нагоды 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Ірландыяй.
26 красавіка 2017 г. у рамках процоўнага візіту Пасла С.Ф. Алейніка ў Ірландыю адбылася яго сустрэча з міністрам замежных спраў і гандлю Ірландыі Чарльзам Фланаганам. Абмеркавана знакавае для бакоў супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы, што мела асаблівы сімвалізм ў святле Міжнароднага дня памяці пра Чарнобыльскую катастрофу, які ўпершыню адзначаўся ў гэты дзень (у адпаведнасці з рэзалюцыяй Генеральнай Асамблеі ААН № 71/125 ад 8 снежня 2016 г., у прыняцці якой Ірландыя згуляла асаблівую ролю).
27 красавіка 2017 г. С.Ф. Алейнік сустрэўся са спікерам Палаты апрадстаўнікоў Парламента Ірландыі Шонам О'Фэргейлам.
21 верасня 2017 г. на палях 72-й сесіі ГА ААН Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь У.У. Макей правёў сустрэчу з міністрам замежных спраў і гандлю Ірландыі Сайманам Коўні. Абмеркаваны пытанні інтэнсіфікацыі гандлёва-эканамічных адносін, узаемадзеянне па лініі Беларусь – ЕС, а таксама супрацоўніцтва ў рамках міжнародных арганізацый. Асаблівую ўвагу бакі надалі рэалізацыі інвестыцыйных праектаў Ірландыі ў Беларусі. У.Макей з удзячнасцю адзначыў важкую ролю Ірландыі ў падтрымцы Беларусі ў пераадоленні наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
У кастрычніку 2018 года Міністры сустрэліся ў Люксембургу ў рамках дзевятай штогадовай сустрэчы кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў краін-удзельніц ініцыятывы ЕС «Усходняе партнёрства» і краін-членаў Еўрапейскага саюза. У.У. Макей і С.Коўні абмеркавалі шляхі развіцця беларуска-ірландскіх палітычных і гандлёва-эканамічных адносін, узаемадзеянне па лініі Беларусь — ЕС, а таксама супрацоўніцтва ў рамках міжнародных арганізацый. У.Макей з удзячнасцю адзначыў вялікі ўклад Ірландыі ў падтрымку Беларусі ў пераадоленні наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Бакі таксама падкрэслілі ўзаемную зацікаўленасць у развіцці супрацоўніцтва паміж бізнес-коламі Беларусі і Ірландыі.
Чарговая сустрэча У.Макея і С.Коўні адбылася ў верасні 2019 г. у рамках 74-й сесіі Генасамблеі ААН.
20 мая 2020 г. адбылася тэлефонная размова з У.У. Макея з С.Коўні. Міністры падкрэслілі важнасць сумесных намаганняў па барацьбе з распаўсюджваннем коронавирусной інфекцыі. У.У. Макей выказаў падзяку ірландскім гуманітарным арганізацыям, якія працягваюць падтрымку Беларусі па лініі чарнобыльскага супрацоўніцтва з асаблівай увагай да пытанняў абароны ад Covid-19 найбольш неабароненых катэгорый насельніцтва. Міністры выказалі задавальненне пазітыўнай дынамікай развіцця двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і абмеркавалі шляхі яго актывізацыі ў будучыні. Бакі таксама абмеркавалі тэматыку супрацоўніцтва Беларусі і Ірландыі ў ААН і міжнародных фінансавых арганізацыях.
У жніўні 2020 года Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом у Ірландыі па сумяшчальніцтве прызначаны М.Л. Ермаловіч.