Пабрацімскія сувязі
Пабрацімскія сувязі з гарадамі Вялікабрытаніі маюць г.Мінск (з г.Ноцінгемам), г.Гомель (з г.Абердзінам) і г.Светлагорск (з акругай Мендзіп).
Прыярытэтныя напрамкі міжрэгіянальнага супрацоўніцтва — ахова здароўя, адукацыя, ахова навакольнага асяроддзя, азеляненне і добраўпарадкаванне, культурныя і моладзевыя абмены, сацыяльна-гуманітарнае супрацоўніцтва па пераадоленні наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Кантакты на муніцыпальным узроўні з'яўляюцца дадатковым каналам для прасоўвання экспарту і прыцягнення інвестыцый у Рэспубліку Беларусь.