:

Гуманітарнае супрацоўніцтва

Вялікабрытанія ўваходзіць у лік краін, якія аказваюць найбольш значную гуманітарную дапамогу Рэспубліцы Беларусь.

У Злучаным Каралеўстве дзейнічае больш за 100 сацыяльна-гуманітарных арганізацый, якія аказваюць садзейнічанне Рэспубліцы Беларусь у пераадоленні наступстваў чарнобыльскай катастрофы.

Вялікабрытанія займае трэцяе месца сярод замежных краін па прыёме беларускіх дзяцей на аздараўленне. За перыяд з 2010 па 2016 гг. у Вялікабрытаніі прайшлі рэабілітацыю 7750 беларускіх дзяцей.

Эфектыўна развіваюцца кантакты ў галіне адукацыі і культуры, у навукова-тэхнічнай сферы, спорце і турызме з удзелам БДУ, Вялікага тэатра Беларусі, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, спартыўных асацыяцый дзвюх краін, гарадоў-пабрацімаў.

У Вялікабрытаніі пабрацімскія сувязі з гарадамі Беларусі маюць г.Ноцінгем (з г.Мiнскам), г.Абердзін (з г.Гомелем) і акруга Мендзіп (з г.Светлагорскам).

Запрашаем да фінансавання гуманітарных праектаў

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці