:

Двухбаковыя эканамічныя сувязі

Вялікабрытанія з'яўляецца значным эканамічным партнёрам Рэспублікі Беларусь. Па выніках 2021 года Вялікабрытанія заняла 16-е месца ў спісе вядучых імпарцёраў беларускіх тавараў.

 Дынаміка тавараабароту 
Рэспублікі Беларусь і Вялікабрытаніі ў 2014 — 2021 гг.

млн. дол. ЗША

Перыяд

Тавараабарот

Экспарт

Імпарт

Сальда

2014 3 253,1

2 928,8

324,3

2 605,5

2015

3 157,5

2 981,3

176,2

2 805,1

2016

1 242,1

1 083,2

158,9

924,3

2017 2 656,6 2 407,3 249,3 2 158,0
2018 3 386,9 3 072,9 314,0 2 759,0
2019 2 581,7 2 305,5 276,2 2 029,3
2020 1 016,2 814,0 202,2 611,8
2021 437,3 224,2 213,1 11,1
2021 у %
да 2020
43,5 27,9 105,3  


Асноўныя пазіцыі экспарту з Беларусі ў Вялікабрытанію: прадукцыя дрэваапрацоўкі, пруткі з нелегіраванай сталі, прыстасаванні на вадкіх крышталях, лазеры, металаканструкцыі, мэбля, рэнтгенаўская апаратура.

Асноўныя пазіцыі імпарту: рухавікі ўнутранага згарання, моцныя спіртныя напоі, свежая і марожаная рыба, лекавыя сродкі, рэнтгенаўская апаратура, дарожная і будаўнічая тэхніка, легкавыя аўтамабілі, часткі і прыналежнасці для аўтамабіляў і трактароў, трансфарматары электрычныя.

У 2018 годзе заснаваны беларуска-брытанскі міжурадавы Гандлёвы дыялог.

Прамыя замежныя інвестыцыі са Злучанага Каралеўства ў Рэспубліку Беларусь у 2021 годзе склалі 250,4 млн. долараў.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці