Патрабаванні да дакументаў, якія выданы ў Вялікабрытаніі і Ірландыі
Дакументы, якія выдаюцца кампетэнтнымі органамі Вялікабрытаніі і Рэспублікі Ірландыя, павінны быць легалізаваны (прастаўлены апастыль) і перакладзены на рускую ці беларускую мову, натарыяльна завераны консульскім супрацоўнікам Пасольства Беларусі.
Консульскі збор за пераклад складае 70 еўра за старонку, за натарыяльнае запэўненне перакладу — 20 еўра за старонку.
Легалізацыя дакументаў (апастыль) ажыццяўляецца:
у Вялікабрытаніі — аддзелам па легалізацыі Міністэрства замежных спраў (Foreign Office)
у Ірландыі — консульскім аддзелам Дэпартамента замежных спраў
Для беларускіх грамадзян, якія маюць адначасова замежнае грамадзянства — падаецца арыгінал аб набыцці імі замежнага грамадзянства — Certificate of naturalisation (з апастылем, перакладам і натарыяльным завярэннем).
Для непаўналетніх, якія атрымалі замежнае грамадзянства па нараджэнні, Сertificate of naturalisation не патрабуецца.