:

Аб ускладанні Часовым павераным ў справах Беларусі ў Вялікабрытаніі Д.Шчапачовым кветак да мемарыяла ўдзельнікам Арктычных (Паўночных) канвояў

05.05.2023 г.

4 мая 2023 г. дэлегацыя Пасольства Рэспублікі Беларусь у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ўсклала кветкі да мемарыяла ўдзельнікам Арктычных (Паўночных) канвояў, які знаходзіцца на ўзбярэжжы бухты Лох-Ю на паўночным захадзе Шатландыі.

Па выніках урачыстай цырымоніі часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Шчапачоў адзначыў наступнае:

«Напярэдадні свята Вялікай Перамогі нам выпаў асаблівы гонар упершыню ў гісторыі беларускай дыпламатыі ўшанаваць памяць гераічных маракоў ваеннага і гандлёвага флоту краін антыгітлераўскай кааліцыі, якія ўдзельнічалі ў Арктычных канвоях. Яны адыгралі найважнейшую ролю ў перакідванні ўзбраенняў, рыштунку і харчавання ў Савецкі Саюз і тым самым унеслі важкі ўклад у агульную справу Перамогі над фашызмам.

Менавіта тут, у бухце Лох-Ю, у адным з самых аддаленых і цяжкадаступных рэгіёнаў Злучанага Каралеўства, фармаваліся канвоі судоў, каб сысці ў найнебяспечны шлях у напрамку Мурманска і Архангельска. Іх маршрут пралягаў скрозь арктычныя воды, льды і штармавыя вятры пад бесперапыннымі нападамі фашысцкай авіяцыі і флота. Навакольная суровая прырода – толькі мора, неба і скалы – як нельга лепш адлюстроўвае нязломны характар людзей тых гадоў, якіх не маглі спыніць ні палярная ноч, ні пранізлівы холад, ні варожыя субмарыны.

Подзвіг удзельнікаў канвояў, сярод якіх было і 130 маракоў-ураджэнцаў нашай роднай Беларусі, акрамя прыкладаў бязмежнага гераізму, таксама тоіць у сабе важны напамін пра тое, як лёгка забываюцца ўрокі мінулага і як бясцэнная спадчына сумеснай Перамогі можа быць прынесена ў ахвяру амбіцыям асобных заходніх палітыканаў. Па нашых ацэнках, агульнае ахайванне і адмаўленне вырашальнай ролі Савецкага Саюза ў супрацьстаянні з гітлерызмам, якое атрымала ў апошнія гады распаўсюджванне ў пэўных колах, з’яўляецца прамой здрадай светлай памяці тых 3 тысяч брытанскіх мараходаў, якія аддалі свае жыцці ў барацьбе з фашызмам.

У сувязі з гэтым я не магу не адрасаваць словы найглыбокай падзякі прадстаўнікам мясцовай грамадскасці, ветэранам, простым брытанскім працаўнікам, якія на свае сціплыя прыбыткі і, скажу прама, пры адсутнасці падтрымкі цэнтральнага ўрада, беражліва захоўваюць нашу агульную памяць аб подзвігу дзядоў і прадзедаў”.

Дэлегацыя Пасольства таксама наведала размешчаны паблізу бухты Лох-Ю у мястэчку Алтбея тэматычны музей Арктычных канвояў, дзе сустрэлася з кіраўніцтвам адпаведнай грамадскай арганізацыі, а таксама пакінула запіс у кнізе ганаровых гасцей.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці