:

Аб ускладанні Часовым павераным ў справах Беларусі ў Вялікабрытаніі Д.Шчапачовым кветак да Мемарыяльнага каменя ў гонар савецкіх лётчыкаў

06.05.2023 г.

5 мая 2023 г. дэлегацыя Пасольства Рэспублікі Беларусь у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ва ўрачыстай атмасферы ўсклала кветкі да Мемарыяльнага каменя, узведзенага ў мястэчку Эрал (усход Шатландыі) у гонар савецкіх лётчыкаў, якія выконвалі важнае саюзніцкае заданне.

Па выніках цырымоніі часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Шчапачоў адзначыў:

“Вынікам беспрэцэдэнтных маштабаў Другой сусветнай вайны, перапляцення незлічонай колькасці лёсаў, ахвяр, подзвігаў, трагедый і масавых праяў гераізму з’яўляецца тое, што многія яркія старонкі летапісу Вялікай Перамогі нават праз многія дзесяцігоддзі застаюцца незаслужана малавядомымі для новых пакаленняў.

Менавіта тут, у далёкім шатландскім Эрале, у 1943 – 1944 гг. у становішчы строгай сакрэтнасці праходзілі службу савецкія афіцэры, чыёй задачай быў перагон, бамбардзіроўшчыкаў “Албемарл” з тэрыторыі Вялікабрытаніі ў Савецкі Саюз. Перагонныя экіпажы працавалі ў цяжкіх умовах, іх маршрут пралягаў над паўночнымі морамі ў зоне дзеяння фашысцкай знішчальнай авіяцыі. Усяго за час аперацыі два барты прапалі без вестак, яшчэ адзін экіпаж загінуў падчас трэніровачнага палёту, адводзячы машыну, якая страціла кіраванне, ад жылой забудовы. Але нягледзячы на ўсе перашкоды, баявая задача была выканана, тым самым зроблены яшчэ адзін крок да перамогі над фашызмам.

У сувязі з гэтым хацеў бы адрасаваць словы асаблівай падзякі даследчыцы Ганне Беларусавай, якая шмат гадоў прысвяціла вывучэнню тэмы савецкай далёкай авіяцыі, у тым ліку аперацыі “Албемарл”. Зусім нядаўна, у лютым бягучага года у Маскве пад эгідай Расійскага гістарычнага таварыства, якое ўзначальвае Сяргей Яўгенавіч Нарышкін, адбылася прэзентацыя кнігі Г.Беларусавай “Лётчыкі асаблівага прызначэння”. А ўжо сёння мне ўпершыню ў гісторыі беларускай дыпламатыі выпаў гонар стаяць ля адпаведнага манумента. Формай і колерам нагадваючы полымя, ён выкананы са знакамітага шокшынскага малінавага кварцыту – менавіта гэты камень выкарыстаны ў абліцоўванні Магілы Невядомага Салдата ў Крамлёўскай сцяны.

Нельга таксама не адзначыць тую акалічнасць, што падчас цяперашняй працоўнай паездкі па Шатландыі і ўшаноўванні памяці загінулых герояў Другой сусветнай вайны мы нязменна сустракаем сяброўскі водгук простых мясцовых грамадзян, якія ведаюць і шануюць баявое братэрства краін антыгітлераўскай кааліцыі. Як бы камусьці сёння на Захадзе не хацелася адваротнага, подзвіг савецкага народа жыве ў народнай памяці брытанцаў – над гэтым не ўладны ні час, ні, тым больш, зласлівасць асобных зацікаўленых сіл”.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці