:

Аб уручэнні копій даверчых лістоў Паслом Максімам Ермаловічам

21.08.2020 г.

21 жніўня 2020 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі Максім Ермаловіч уручыў копіі даверчых лістоў дырэктару дэпартамента пратаколу МЗС Вялікабрытаніі і Віцэ-маршалу дыпламатычнага корпуса Вікторыі Басбі. У мерапрыемстве таксама ўдзельнічала Элісан Макмілан, памочнік Маршала дыпламатычнага корпуса Яе Вялікасці.
Падчас размовы М.Ермаловіч падкрэсліў важнасць захавання адкрытага і канструктыўнага ўзаемадзеяння Беларусі і Вялікабрытаніі па ўсім спектры пытанняў двухбаковага парадку дня. Пасол асвятліў прыярытэтныя напрамкі сваёй будучай дзейнасці ў Злучаным Каралеўстве.
Суразмоўцы абмеркавалі шэраг арганізацыйна-пратакольных пытанняў, звязаных з дзейнасцю кіраўнікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў, акрэдытаваных у Лондане.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці