:

Аб сустрэчы Пасла М.Ермаловіча з заснавальнікам выдавецкага агенцтва «Хартфардшыр прэс»

27.04.2021 г.

27 красавіка 2021 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі Максім Ермаловіч правёў сустрэчу з заснавальнікам брытанскага выдавецкага агенцтва «Хартфардшыр прэс» Маратам Ахмеджанавым.

Падчас гутаркі абмеркаваны перспектывы сумеснай работы ў сферы выдання кніг на беларускай мове, папулярызацыі беларускіх літаратараў і мастакоў у Злучаным Каралеўстве.

Суразмоўцы абмяняліся думкамі па шырокаму колу пытанняў супрацоўніцтва ў галіне культуры, у тым ліку ўдзел беларускіх прадстаўнікоў у брытанскіх фестывалях.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці