:

Палітычнае супрацоўніцтва

Рэспубліка Беларусь надае вялікае значэнне развіццю двухбаковага супрацоўніцтва з Вялікабрытаніяй, разглядаючы яе як патэнцыйна важнага палітычнага партнёра.

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Злучаным Каралеўствам Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ўсталяваны 27 студзеня 1992 года. У ліпені 1993 года было адкрыта Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь у г.Лондане, якое ў чэрвені 1994 года было пераўтворана ў Пасольства Рэспублікі Беларусь у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі. Першым Паслом Рэспублікі Беларусь у Вялікабрытаніі стаў Сянько Ул.Л. Пасольства Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў г.Мінску функцыянуе з 1993 года.

14 чэрвеня 1996 года Вялікабрытанія адной з першых у Еўрапейскім саюзе ратыфікавала Пагадненне аб партнёрстве і супрацоўніцтве паміж Беларуссю і ЕС.

18 лютага 2013 года Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі Сяргей Алейнік уручыў копіі даверчых грамат віцэ-маршалу дыпламатычнага корпуса, кіраўніку пратакольнага дырэктарата Міністэрства замежных спраў Вялікабрытаніі. Паводле брытанскага пратаколу, пасля ўручэння копій даверчых грамат Пасол прыступіў да поўнамаштабнага выканання сваіх абавязкаў.

5 чэрвеня 2013 года ў афіцыйнай лонданскай рэзідэнцыі брытанскіх манархаў — Букінгемскім палацы — Пасол Сяргей Алейнік уручыў даверчыя граматы Каралеве Вялікабрытаніі Лізавеце II.

У кастрычніку 2016 года адбыўся візіт у Рэспубліку Беларусь Прынца Майкла Кентскага, падчас якога ён быў прыняты Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкам.

27 студзеня 2017 года адбыўся абмен пратакольнымі пасланнямі міністраў замежных спраў з нагоды 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Вялікабрытаніяй.

25 — 26 верасня 2017 года адбыўся візіт у Рэспубліку Беларусь Дзяржаўнага міністра па справах Еўропы і Амерыкі МЗС Вялікабрытаніі Алана Дункана. Высокі брытанскі прадстаўнік быў прыняты Кіраўніком дзяржавы, адбыліся перамовы з Міністрам замежных спраў Рэспублікі Беларусь У.У. Макеем. Бакі канстатавалі канструктыўны характар праведзеных абмеркаванняў, намецілі шляхі далейшага развіцця супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі, у тым ліку ў кантэксце выхаду Вялікабрытаніі з ЕС у 2019 годзе.

У 2017 годзе актывізаваўся беларуска-брытанскі міжпарламенцкі дыялог. У абодвух парламентах былі створаны адпаведныя краінавыя групы.

27 — 28 сакавіка 2018 г. адбыўся афіцыйны візіт Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея ў Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі. Гэта першы візіт кіраўніка знешнепалітычнага ведамства Беларусі ў Вялікабрытанію з 1993 года.

У рамках візіту прайшла сустрэча У.Макея з Міністрам замежных спраў і па справах Садружнасці Борысам Джонсанам, у ходзе якой міністры абмеркавалі перспектывы развіцця двухбаковых адносін у кантэксце актуальнай сітуацыі ў еўрапейскім рэгіёне, у тым ліку выхаду Вялікабрытаніі з Еўрасаюза. Адзначана зацікаўленасць бакоў у далейшым развіцці двухбаковых адносін ва ўсіх галінах, а таксама ў дачыненні да ініцыятыў, якія былі б накіраваныя на паслабленне напружанасці міжнароднага становішча ў рэгіёне. Праведзены перамовы па шырокаму спектру палітычных і эканамічных пытанняў з Дзяржаўным міністрам па справах Еўропы і Амерыкі Міністэрства замежных спраў Аланам Дунканам і Дзяржаўным міністрам па гандлёвай палітыцы Міністэрства знешняга гандлю Вялікабрытаніі Грэгам Хэндсам.

Па выніках афіцыйных сустрэч бакі падпісалі дакументы: мемарандум аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, які прадугледжвае стварэнне міжурадавага Гандлёвага дыялогу для садзейнічання далейшаму развіццю ўзаемнага гандлю і інвестыцый паміж Беларуссю і Вялікабрытаніяй, а таксама мемарандум аб узаемадзеянні паміж мытнымі органамі дзвюх краін.

У 2019 годзе прайшлі два працоўныя візіты ў г.Лондан Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь С.М. Румаса.

10 — 11 чэрвеня 2019 года Прэм'ер-міністр на чале беларускай дэлегацыі прыняў удзел у Дні рынкаў капіталу Беларусі (Belarus Capital Markets Day) у Лонданскай фондавай біржы, правёў сустрэчы з кіраўніцтвам міністэрстваў Вялікабрытаніі, а таксама шэраг перамоў з інвестарамі. У штаб-кватэры Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) у г.Лондане адбылася сустрэча С.М. Румаса з Першым віцэ-прэзідэнтам ЕБРР Ю.Рыгтэрынкам.

21 — 22 лістапада 2019 г. Прэм'ер-міністр прыняў удзел у першым інвестыцыйным самміце ЕБРР для краін «Усходняга партнёрства», правёў сустрэчы з прэзідэнтам ЕБРР С.Чакрабарці, членам брытанскай каралеўскай сям'і прынцам М.Кенцкім. Адбыліся перамовы з кіраўніцтвам кампаніі CAD CAM Automotive.

У жніўні 2020 года Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі прызначаны М.Л. Ермолович.

14 мая 2021 г. Пасол М.Л. Ермаловіч уручыў даверчыя граматы Каралеве Лізавеце II.

27 студзеня 2022 г. споўнілася 30 гадоў з моманту ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Злучаным Каралеўствам.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці